З адным жаданнем, думкаю адною

Адбыўся чарговы сход у Краснапольскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі. Камуністы абмеркавалі неардынарнае пытанне «Аб ролі камуністаў у вырашэнні задач па арганізацыйна-палітычным ўмацаванні КПБ і рабоце з левапатрыятычнымі саюзнікамі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення чацвёртага Усебеларускага народнага сходу і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
З дакладам выступіў першы сакратар райкама Кампартыі Беларусі Ф.Ф.Ганчароў. Ён інфармаваў камуністаў пра тое, што на шостым пленуме Магілёўскага абкама КПБ былі разгледжаны вынікі работы партыйных арганізацый у час
выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання і задачах па арганізацыйным ўмацаванні партыі. У мясцовыя Саветы ў вобласці выбраны
3098 дэпутатаў. У Краснаполь­скім раённым Савеце зараз
плённа працуюць 2 дэпутаты-камуністы. Актыўна выконваюць свае дэпутацкія абавязкі члены Кампартыі Беларусі і ў сельскіх Саветах дэпутатаў. У час перадвыбарнай кампаніі адчувалася работа камуністаў у выбарчых камісіях. Адчувалася роля назіральнікаў з партыйнымі білетамі на выбарчых участках.
Дакладчык адзначыў, што як райкам КПБ, так і пярвічныя арганізацыі з улікам назапа-
шанага вопыту аналізуюць свае здабыткі і промахі ў выбарчай кампаніі, вызначаюць канкрэтныя пытанні арганізацыйнага і інфармацый-
на-прапагандысцкага ўздзеяння па падтрымцы курса на пабудову дзяржавы для народа, моцнай і квітнеючай Беларусі. Асабліва важна партыйным арганізацыям актывізаваць работу па росту сваіх радоў, дакладна і канкрэтна вызначыць кожнаму камуністу партыйнае даручэнне і падрыхтаваць да прыёму ў рады Камуністычнай партыі не менш як аднаго-двух чалавек у год.
На пашараным пасяджэнні бюро абкама КПБ раённы камітэт партыі да 1 кастрычніка 2010 года атрымаў адказнае даручэнне арганізаваць узаемадзеянне з мясцовым камітэтам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» стварыць належныя ўмовы, якія дазваляюць моладзі заняць пачэснае месца ў партыйных
радах.
Удзельнікі сходу былі інфармаваны пра стасункі нашага раеннага камітэта КПБ і Краснагорскага райкама КПРФ суседняй Бранскай вобласці. Ужо есць дамова пабываць у партыйным камітэце Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, каб пазнаёміцца з іх вопытам работы і запрасіць таварышаў да сябе.
Краснапольскія камуністы былі азнаёмлены з інфармацыяй Цэнтральнага Камітэта і Савета КПБ аб рабоце над праектамі новай рэдакцыі Праграмы партыі. У рамках святкавання 93-й гадавіны Вялікага Кастрычніка плануецца правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі ў святле сучаснага развіцця марксісцка-ленінскай тэорыі і практыкі.
На раённым сходзе камуністаў трымаў слова член бюро РК КПБ, сакратар пярвіч-
най арганізацыі У.І.Чмырыкаў. Прамоўца адзначыў, што вельмі актуальнае пытанне вынесена на абмеркаванне, бо роля камуністаў павінна на парадак узрасці ў рабоце не толькі з саюзнікамі, але і з насельніцтвам у час падрыхтоўкі і правядзення найважнейшых падзей у жыцці партыі і народа. Пэўны вопыт у пярвічнай арганізацыі ёсць. Уласцівыя ёй якасці ў поўнай меры дэманстраваліся ў час усіх Усебеларускіх народных сходаў, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, парламенцкіх выбараў і выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. З горыччу мовіў стары камуніст пра ролю абласных дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, якая заключаецца ў замоўчванні для людзей спраў, здабыткаў і промахаў камуністаў вобласці. У мясцовых СМІ чамусьці зніклі матэрыялы пад рубрыкай «Палітычная гасцёў­ня» і іншыя актуальныя матэрыялы на партыйную тэматыку.
Сакратар пярвічнай аргані-
зацыі Тур’яўскога сельсавета А.Д.Плятнёва паведаміла, што была арганізавана работа па зборы сродкаў у Беларускі фонд міру. У першы год сабралі 150 тысяч, за мінулы год перавялі ўжо 200 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі пайшлі на святую справу аднаўлення ў Тур’і помніка загінуўшым землякам. Вядзецца і работа па росту радоў партыі. Ёсць былыя члены партыі, якія згодны аднавіцца ў партыйных радах, ёсць і здатныя людзі як у працы, так і ў грамадскіх справах. На плённую працу натхняе памятны медаль да 140-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна ад расійскіх камуністаў.
Была праведзена агітацый-
на-масавая работа ў час падрыхтоўкі і правядзення чацвёртага Усебеларускага народнага сходу і выбараў Прэзідэнта.
Ветэран партыі В.А.Нікі­фарава з вялікай радасцю па­дзялілася сваімі задумкамі аб плённай рабоце раённага савета ветэранаў, які сама ўзначаль-
вала працяглы час. Выказала сяброўскую падзяку таварышу па партыі Т.У.Фядсенка за яе творчае нястомнае кіраўніцтва народным мастацкім калектывам «Дабрыня».
У прынятай пастанове раённы партыйны сход вызначыў канкрэтныя напрамкі, пра якія вялася гаворка як у дакладзе, так і ў выступленнях.
Фёдар ГАНЧАРОЎ,
першы сакратар райкама Кампартыі Беларусі,
заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў

Автор: 
Фёдар ГАНЧАРОЎ
Номер газеты: